Лекары хуткай дапамогі аглядаюць грудное дзіця, выцягнутае з-пад завалаў абваленага пад’езда ў Магнітагорску.
«Дзіця выцягнулі жывое. Перадалі мэдыкам», — паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе МНС РФ.
Дзіця знайшлі ратавальнікі цэнтру апэрацый адмысловай рызыкі «Лідэр». «Ратавальнікі рассунулі пліты і пачулі піск, падобны на плач дзіцяці. Затым дзіця акуратна дасталі і перадалі мэдыкам», - сказалі ў прэс-службе.
«Дзіця даставілі - 11 месяцаў, дзяўчынка. Цяпер ёю займаюцца, праводзяць рэнтгенаграфію костак чэрапа, грудной клеткі, канечнасьцяў. дзяўчынка ў сьвядомасьці. Прагноз станоўчы», - паведамілі ў бальніцы.
Пасьля ўдакладнілася, што немаўля - хлопчык.
Раней пра выяўленьне немаўляці паведаміў губэрнатар Чалябінскай вобласьці Барыс Дуброўскі.
«11-месячнае дзіця знойдзенае жывым пад заваламі», — сказаў Б. Дуброўскі, словы якога падаюць у яго прэс-службе.
«Ратавальнікі пачулі плач. Дзіця выратавала тое, што яно быў у ложачку і цёпла захутанае», — дадаў ён.
Такім чынам, колькасьць пацярпелых дасягнула шасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбух у жылым доме ў Расеі. Сямёра загінулі, лёс некалькіх дзясяткаў чалавек невядомыУ Магнітагорску ў мінулы панядзелак раніцай у выніку выбуху газу адбылося абвальваньне аднаго з пад’ездаў газыфікаванага панэльнага дзесяціпавярховага 12-пад’езнага жылога дома (1973 год пабудовы).
Паводле апошніх дадзеных, з-пад завалаў дасталі сем целаў. Застаецца невядомым лёс некалькіх дзясяткаў чалавек.