Лявон Вольскі, Наста Шпакоўская, Алег Хаменка, Зьміцер Вайцюшкевіч і іншыя беларускія музыкі аднавілі савецкую рэчаіснасьць у навагоднім шоў на тэлеканале Белсат.
Ідэалягічная камісія напярэдадні Новага года праслухоўвае рок-гурты: найлепшыя выканаўцы маюць паехаць на конкурс у Маскву. Але ў кожнай песьні знаходзяцца ідэйныя хібы. Раптам дзьверы ў залю замыкаюцца, і ідэолягі мусяць адзначаць сьвята разам з музыкамі. У пэўны момант іх стаўленьне зьмяняецца.