Пункцірна пераказваем 5 хвілінны навагодні зварот Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу.
- Зьвярнуўся да дзяцей і моладзі, сказаў, што краіне трэба іх інтэлект і энэргія. Іх нідзе не будуць берагчы «як дома».
- Усім астатнім трэба «умацаваць сваю дзяржаўнасьць».
- Згадаў «год малой радзімы».
- Згадаў «тых, хто зараз на варце: ахоўнікаў нашых жыцьцяў, людзей, якія забясьпечваюць ваенную і эканамічную бясьпеку». Падзякаваў за службу і адданасьць справе.
- Сказаў берагчы «мірнае неба».
- 2019 год гэта — 75-годзьдзе вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 25-годзьдзе Канстытуцыі, год ІІ Эўрапейскіх гульняў.
- Сёлета беларусы будуць «тварыць немагчымае».