Кола падазраваных звузілася зь некалькіх тысяч да некалькіх соцень чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка ў эфіры «5 канала», паведамляе УНІАН.
«Кола падазраваных у выкананьні (забойства журналіста — УНІАН) вельмі сур’ёзна звузілася зь некалькіх тысяч да некалькіх соцень. Пакуль што мы ідзем за выканаўцам», — паведаміў Луцэнка.
На пытаньне, калі менавіта будзе вядома прозьвішча выканаўцы забойства, Луцэнка адзначыў, што нават ФБР ня здолела дапамагчы Ўкраіне ў гэтым пытаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два гады пасьля забойства Шарамета: сьледзтва працягваецца, але вынікаў нямаЖурналіст Павел Шарамет загінуў у цэнтры Кіева раніцай 20 ліпеня 2016 году ў выніку выбуху аўтамабіля.
Паліцыя кваліфікавала злачынства як наўмыснае забойства, учыненае спосабам, небясьпечным для жыцьця многіх асобаў.
Луцэнка назваў асноўнай вэрсіяй забойства Шарамета помсту за яго прафэсійную дзейнасьць. Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў ня выключыў, што да забойства Шарамета можа быць датычная Расея.