Савет Міністраў Беларусі вызначыў (PDF) на 2019 год сьпіс раёнаў Беларусі з «напружанай сытуацыяй» на рынку працы. У сьпіс трапілі 52 раёны і горад Бабруйск — гэта аж 45% раёнаў краіны.
Такі сьпіс прымаюць дзеля праграмы спрыяньня занятасьці насельніцтва. Праблемным раёнам могуць выдзяляцца дадатковыя сродкі з абласных бюджэтаў на мерапрыемствы па працаўладкаваньні. Урад зьбіраецца сачыць за тым, як ідзе працаўладкаваньне на наваствораныя працоўныя месцы.
Такі сьпіс ужо прымалі на пачатку 2018 году — з таго часу ён істотна зьмяніўся, хоць па-ранейшаму праблемы з працай прызнаныя па ўсіх абласьцях.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белстат апублікаваў лічбы беспрацоўя, якія ў 10 разоў большыя за афіцыйныя