Найлепшыя фота 2018 году з усяго сьвету

Работнікі разьбіраюць дом у Хандызе, Якутыя, які абваліўся празь нераўнамернае раставаньне вечнай мерзлаты; 2 лютага.

Менскія піянэры ва Ўруччы, 8 лютага.

Паляўнічы з арлом падчас спаборніцтваў ва Ўральску, Казахстан, 25 лютага.

Беларуская біятляністка Дынара Алімбекава, якая здабыла залаты мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане ў эстафэце разам з Надзеяй Скардзінай, Ірынай Крыўко і Дарʼяй Домрачавай, пасьля вяртаньня з Паўднёвай Карэі ў Менск, 27 лютага.

Нобэлеўская ляўрэатка Малала Юсафзай вяртаецца ў Пакістан упершыню пасьля таго, як у 2012 годзе была параненая ў замаху талібаў на пакістанскую школу; 29 сакавіка. 

Паводка на Прыпяці ў Гомельскай вобласьці, 4 красавіка.

Дзеці чакаюць «сьвятога агню» зь Ерусаліму на Вялікдзень перад саборам Сьвятога Ўладзіміра ў Кіеве, 7 красавіка.
 

Аплакваньне ахвяраў канфлікту 1992-1993 гадоў у Абхазіі пасьля таго, як парэшткі забітых былі перавезеныя ў Тбілісі; 26 красавіка.

Аўтагонкі «Формулы-1» у Баку, 29 красавіка.

Людзі на плошчы Рэспублікі ў Ерэване сьвяткуюць выбар лідэра апазыцыі Нікола Пашыньяна прэм’ерам Армэніі, 8 траўня.

Паліцыя ў Алматы затрымлівае пратэстоўцаў, якія дамагаліся вызваленьня палітвязьняў у Казахстане; 10 траўня.

Крымскія татаркі моляцца на схіле гары Чатыр-Даг у Крыме, 13 траўня, адзначаючы гадавіну дэпартацыі крымскіх татараў Сталіным у Цэнтральную Азію ў 1944 годзе.

Заўзятары Лівэрпулу з паходняй перад матчам Лігі чэмпіёнаў Лівэрпул-Рэал Мадрыд у Кіеве 26 траўня.

Пастух авечак у гістарычным рэгіёне Тушэці ў Грузіі, 28 траўня.

Украінскі спэцназавец практыкуецца на пазыцыі каля Марыюпалю, 22 чэрвеня.

Жанчына каля трунаў з парэшткамі ахвяраў разьні мусульманаў у Срэбраніцы ў Босьніі ў 1995 годзе; 10 ліпеня.

Зорная летняя ноч у Кіргізстане, 18 ліпеня.

Станцыя мэтро ў Ташкенце; сёлета ўзбэцкія ўлады скасавалі забарону рабіць здымкі ў мэтро; 9 жніўня.

Зруйнаваная бібліятэка ў пасёлку Опытнае каля Данецку, 11 жніўня.

Традыцыйнае вясельле ў Менску, 12 жніўня.

Азэрбайджанскія мусульмане адзначаюць Сьвята ахвяраваньня, падчас якога рэжуць на ахвяру авечкі і іншую жывёлу; 22 жніўня.

Авечкі качэўнага народу Кочы ў Аўганістане; 26 жніўня.

Маладая на традыцыйным вясельлі народу Дунганэ ў Казахстане; 27 жніўня.

Інаўгурацыя Сусьветных гульняў качэўнікаў у Кіргізстане, 4 верасьня.

Паранены паліцыянт падчас сутычак у Сараеве з вэтэранамі вайны 1992-1995 гадоў у Босьніі; 5 верасьня.

Рэшткі чыгункі, вядомай як «Мёртвая дарога», у тайзе паміж Салехардам і Надымам у Расеі; 23 верасьня.

Унутры разбуранага выбухам у 1986 годзе блёка Чарнобыльскай АЭС; 1 лістапада.

Скульптура «Радзіма-маці» ў Кіеве, часткова закрытая туманам; 6 лістапада.

Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі, Менск, 7 лістапада.

Сьвята Ста тысяч мучанікаў у Тбілісі, 14 лістапада.

Гарыць аўтамашына з расейскай дыпляматычнай рэгістрацыяй, Кіеў, 25 лістапада.

Чалавек перад 800-гадовым мячэтам у Гераце, Аўганістан, 10 сьнежня.