Польшча адмяніла візу «на закупы» з 2 студзеня

Фота ©Shutterstock

Прычыны такога рашэньня пакуль не называюцца.

З 2 студзеня польскія візавыя цэнтры і консульствы больш ня будуць прымаць дакумэнты на візу з мэтай «на закупы». Гэтую інфармацыю пацьвердзілі ў менскім візавым цэнтры. Афіцыйных тлумачэньняў ад консульства і ад амбасады Польшчы ў Беларусі Свабода пакуль не атрымала.

Гэта катэгорыя візаў была адной з самых папулярных у беларусаў. Нярэдка такім чынам можна было атрымаць шэнгенскую візу на год ці нават на два гады. Па такой візе можна было наведваць усе краіны Шэнгэнскай зоны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спрашчэньня «шэнгену» ня будзе «заўтра-пасьлязаўтра», — Макей