Сьледчы камітэт прадʼявіў абвінавачаньне адміністратару хакейнага клюбу «Нёман» у Горадні за меркаваны крадзеж 4655 эўра, выдзеленых клюбам на паездку дзіцячай каманды на матчы ў Эстоніі.
Што адбылося?
Трэнэр спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву «Нёман» па хакеі з шайбай 21 студзеня зьвярнуўся ў міліцыю — на тэрыторыі комплексу ў яго скралі гаманец, у якім былі 4655 эўра на паездку дзіцячай каманды ў Эстонію.
Горадзенскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту завёў крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 205 КК Беларусі «Крадзеж».
Як знайшлі падазраванага?
Сьледчыя, міліцыянты і экспэрты агледзелі месца здарэньня, апыталі супрацоўнікаў клюбу, правялі апэратыўна-пошукавыя дзеяньні.
Падазраваны — 29-гадовы адміністратар хакейнага клюбу, ён прызнаў сваю віну.
Што цяпер?
Гаманец, грошы трэнэра і клюбу вынялі. Абвінавачанага ўзялі пад варту. Яму пагражае ад 2 да 7 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасьці ці без.