Тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі для насельніцтва Беларусі у 2019 годзе вырастуць на 5 даляраў у эквіваленце ў разьліку на тыпавую двухпакаёвую кватэру з трыма жыхарамі пры нарматыўным спажываньні. Пра гэта інфармуе «Інтэрфакс».
Як сказана ў паведамленьні прэсавай службы прэзыдэнта Беларусі, адпаведны ўказ Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 сьнежня.
У адпаведнасьці з указам, тарыфы будуць павышаныя ў два этапы. З 1 студзеня вырастуць сумарна у эквіваленце на $ 3,9 тарыфы на паслугі газа-, электра- і водазабесьпячэньня, водаадвядзеньня, па капітальным рамонце, санітарным утрыманьні дапаможных памяшканьняў жылога дому, памеры кампэнсацыі выдаткаў на электраэнэргію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За гарачую ваду і цяпло «дармаедам» давядзецца плаціць у 5 разоў большЗ 1 чэрвеня тарыф на паслугі цеплазабесьпячэння для патрэб ацяпленьня і гарачага водазабесьпячэньня будзе павышаны на $ 1,1.
Тарыфы на тэхабслугоўваньне жылога дому, ліфта, вываз цьвёрдых камунальных адкідаў захоўваюцца на ўзроўні 2018 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Доўг за электрычнасьць і цеплаэнэргію ў Беларусі наблізіўся да 1 млрд рублёўУ прэсавай службе адзначаюць, што «ва ўмовах росту жыльлёва-камунальных плацяжоў будзе працягнутая праца для дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва праз прадстаўленьне безнаяўных жыльлёвых субсыдый».
Такія субсыдыі прадстаўляюцца грамадзянам і сем’ям пры ўмове, што штомесячная сума камунальных плацяжоў перавышае 20% іх сярэднямесячнага сукупнага даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасьці.