Лявон Вольскі прыняў прапанову ад беларуска-брытанскай кампаніі @gismartmusic і цяпер ягоныя песьні можна будзе сьпець у караоке. Пра гэта ў Instagram паведамляе krambambula. official
Кампанія @gismartmusic супрацоўнічае з музычнымі паблішэрамі Universal і Sony/ATV і ўжо выпускала дадаткі накшталт Guitar Play і Beat Maker Pro.
Са студзеня можна будзе бясплатна спампаваць караоке-дадатак і павыкладаць свае вэрсіі песень ў stories.