Свабода прыгадала міністраў, якія цягам 2018 году вымушаныя былі зьмяніць працу. Усяго ў Беларусі 24 міністэрствы.
24 лістапада. Зь міністэрства — у Менгарвыканкам
- Каго звольнілі: Анатоль Сівак — міністар транспарту і камунікацый.
- Дзе цяпер працуе: Менскі гарвыканкам — старшыня.
- Хто прыйшоў на зьмену: новы міністар не прызначаны.
Аляксандар Лукашэнка «перамясьціў» Сівака зь міністэрскага крэсла — у кіраўнікі сталічнага гарвыканкаму, адкуль звольніў Андрэя Шорца.
«Павінен сказаць — быў эфэктыўным памочнікам, інспэктарам па кадрах з усіх тых, якія працавалі пасьля і да яго. Гэта, напэўна, асноўны матыў і фактар», — пракамэнтаваў яго прызначэньне Лукашэнка.
31 жніўня. Міністар фінансаў «зьнікнуць не павінен»
- Каго звольнілі: Уладзімер Амарын — міністар фінансаў.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Максім Ермаловіч — першы намесьнік міністра фінансаў.
Экс-міністар Уладзімер Амарын заслужыў пахвалы ад Лукашэнкі, які заявіў, што такі спэцыяліст «зьнікнуць не павінен».
18 жніўня. Лукашэнка зьмяніў кіраўніцтва ўраду: «Ня можа быць ніякіх рознагалосьсяў»
Абвяшчаючы кадравыя перастаноўкі, Лукашэнка адзначыў, што ў парадку дня гэтыя пытаньні стаялі даўно.
«Ня можа быць ніякіх рознагалосьсяў і розначытаньняў у правядзеньні курсу разьвіцьця нашай краіны, — сказаў кіраўнік Беларусі. — А ў нас ва ўрадзе, ня буду называць прозьвішчы, было так: давайце мы вось курс гэты заявім, а потым будзем праводзіць іншы курс (у іншых жа краінах так робіцца). Так у мяне ніколі не было і ня будзе! Тое, што мы людзям абяцалі, а ўрад быў створаны менавіта пад гэты курс, той курс павінен і праводзіцца. І галоўнае ў нашай палітыцы — народ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 прычынаў, чаму Лукашэнка зьмяніў «урад пафігізму». Разважае Раманчук
- Каго звольнілі: Андрэй Кабякоў — прэм’ер-міністар.
- Дзе цяпер працуе: «Белгазпрамбанк» — незалежны дырэктар.
- Хто прыйшоў на зьмену: Сяргей Румас — старшыня праўленьня Банку разьвіцьця.
- Каго звольнілі: Васіль Мацюшэўскі — першы віцэ-прэм’ер.
- Дзе цяпер працуе: банк «БелВЭБ» — старшыня назіральнай рады
- Хто прыйшоў на зьмену: Аляксандар Турчын — кіраўнік апарату Саўміну.
- Каго звольнілі: Уладзімер Сямашка — віцэ-прэм’ер.
- Дзе цяпер працуе: амбасадар Беларусі ў Расеі.
- Хто прыйшоў на зьмену: Ігар Ляшэнка — кіраўнік «Белнафтахіму».
- Каго звольнілі: Анатоль Калінін — віцэ-прэм’ер.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Уладзімер Кухараў — намесьнік старшыні Камітэту дзяржкантролю.
- Каго звольнілі: Васіль Жарко — віцэ-прэм’ер.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Ігар Петрышэнка — амбасадар Беларусі ў Расеі.
- Каго звольнілі: Анатоль Чорны — міністар архітэктуры і будаўніцтва.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Дзьмітры Мікулёнак — дырэктар Упраўленьня капітальнага будаўніцтва Менгарвыканкаму.
- Каго звольнілі: Віталь Воўк — міністар прамысловасьці.
- Дзе цяпер працуе: памочнік прэзыдэнта Беларусі.
- Хто прыйшоў на зьмену: Павал Уцюпін — намесьнік міністра эканомікі.
- Каго звольнілі: Сяргей Папкоў — міністар сувязі і інфарматызацыі.
- Дзе цяпер працуе: невядома
- Хто прыйшоў на зьмену: Канстанцін Шульган — намесьнік кіраўніка Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце.
- Каго звольнілі: Уладзімер Зіноўскі — міністар эканомікі.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Дзьмітры Круты — намесьнік міністра эканомікі.
2 траўня. Міністра энэргетыкі зьнялі за сямейны бізнэс
- Каго звольнілі: Уладзімер Патупчык — міністар энэргетыкі.
- Дзе цяпер працуе: невядома.
- Хто прыйшоў на зьмену: Віктар Каранкевіч — намесьнік міністра энэргетыкі.
- За што звольнілі: «за стварэньне незаконнага сямейнага бізнэсу».
15 лютага. Міністры спорту і лясной гаспадаркі кепска змагаліся з карупцыяй
- Каго звольнілі: Міхаіл Амельяновіч — міністар лясной гаспадаркі.
- Дзе цяпер працуе: «Амкадор» — намесьнік генэральнага дырэктара.
- Хто прыйшоў на зьмену: Віталь Дрожжа — гендырэктар нацпарку «Браслаўскія азёры».
- Каго звольнілі: Аляксандар Шамко — міністар спорту і турызму.
- Дзе цяпер працуе: адкамандзіраваны ў Міністэрства надзвычайных сытуацый.
- Хто прыйшоў на зьмену: Сяргей Кавальчук — супрацоўнік Службы бясьпекі Лукашэнкі.
- За што звольнілі: за «непрыняцьце дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэньнямі ў падведамных арганізацыях».