На Гданьскім біенале на выставе сучаснай польскай мастачкі Паўліны Алоўскай «Белавія» прадстаўлены яе дакумэнтальны цыкль карцінаў пра Беларусь.
Ад 2016 Алоўская шмат разоў прыяжджала ў Менск, каб фатаграфаваць і пісаць яго. Мастачка ўспрымае Менск як горад, «культурна замарожаны ў часе», які выклікае ў яе ўспаміны пра час сталеньня ў камуністычнай Польшчы, піша сайт magazynszum.pl.
Працы на выставе дасьледуюць архітэктуру, стыль і традыцыі краіны, якая, паводле Арлоўскай, выглядае як «схаваная сацыялістычная ўтопія».
Большасьць сцэнаў з цыклю «Унівэрмаг» была напісаная ў Менскім ГУМе. Алоўская, натхнёная раманам Эміля Заля «Дамскае шчасьце», які распавядае пра сілу Дома моды ў Парыжы канца ХІХ стагодзьдзя, употай здымала прадаўцоў і кліентаў у ГУМе. «У адрозьненьне ад кнігі Заля — сымбалю капіталізму і росквіту сучаснага гораду, ГУМ нагадвае капсулу часу халоднай вайны, там даступныя толькі тавары беларускай вытворчасьці, няма ніякіх сьлядоў заходніх брэндаў, даступных па ўсім сьвеце», — піша magazynszum.pl.
Паглядзець карціны мастачкі пра Беларусь можна ТУТ.