Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) Беларусі вырас на 3,2% за студзень-лістапад 2018 году да аналягічнага леташняга пэрыяду, паведаміў Белстат. Паводле плянаў, рост ВУП сёлета павінен скласьці ня менш за 3,5%.
У грашовым эквіваленце ВУП за 11 месяцаў 2018 году склаў 111 мільярдаў рублёў. За лістапад ВУП павялічыўся на 10,39 мільярда рублёў.
Зь відаў дзейнасьці найбольшы ўнёсак у ВУП дала апрацоўчая прамысловасьць (21,2%), з рэгіёнаў — Менск (27,2%).
Сёлета ў красавіку МВФ палепшыў прагноз росту ВУП Беларусі ў 2018 годзе: 2,8% замест раней акрэсьленых 0,7%. Паводле прагнозу МВФ, у 2019 годзе ВУП Беларусі складзе 2,4%. Інфляцыю на 2018 год раней прагназавалі ня большай за 7,5%, цяпер — ня большай за 6%.
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця чакае, што беларуская эканоміка ў 2018 годзе вырасьце на 3%. Усясьветны банк прагназуе рост ВУП на 2,9% у 2018 годзе, 2,7% — у 2019-м і 2,5% — у 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразійскі банк разьвіцьця пагоршыў ацэнку росту ВУП Беларусі у 2019 годзе, чакае росту інфляцыіНа 2018 год Аляксандар Лукашэнка паставіў задачу росту ВУП на 3,5%. У 2017 годзе валавы ўнутраны прадукт вырас на 2,4%. Прагноз росту на 2017 год быў меншы — 1,7%. ВУП Беларусі падаў два гады запар: мінус 3,8% за 2015 год, мінус яшчэ 2,5% за 2016.