Актывіст Партыі БНФ перамог у судзе «Менскаблдарбуд».
Цэнтральны раённы суд Менску задаволіў скаргу абаронцы Курапатаў Валера Рабцава на штраф, які яму выпісаў начальнік «Менскаблдарбуду» Ўладзімер Сьцяпанаў.
Актывіста аштрафавалі на 2 базавыя велічыні за тое, што ён паставіў крыжы ўздоўж дарогі ля Курапатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Актывіста пакаралі штрафам за ўстаноўку крыжоў у КурапатахАктывіст Партыі БНФ, менскі сьлесар Валер Рабцаў не пагадзіўся са штрафам і абскардзіў яго ў судзе. Судзьдзя Вікторыя Шабуня 20 сьнежня прыняла пастанову на карысьць актывіста.
«Нават наш суд не захацеў уносіць раскол у грамадзтва ў пытаньні права грамадзян ставіць крыжы ў Курапатах», — пракамэнтаваў Свабодзе вынік суду сам Валер Рабцаў.