Матэрыялы праверкі мэмарыяльнага знаку ў Курапатах, праведзенай 18 сьнежня супрацоўнікамі Бараўлянскага аддзелу міліцыі, перададзеныя ў аддзел Сьледчага камітэту Менскага раёну.
Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Бараўлянскім аддзеле міліцыі.
На дзяржаўным помніку ў Курапатах, пастаўленым на замову ФПБ, невядомыя надрапалі зоркі Давіда. Пра гэта стала вядома 18 верасьня з допісу ў «Фэйсбуку» Вольгі Нячай, адной з аўтараў мэмарыяльнага знаку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Невядомыя пашкодзілі дзяржаўны помнік у Курапатах. ФОТАПазьней у Курапаты для праверкі выехаў нарад міліцыі з Бараўлянаў.
Мэмарыяльны знак «Ахвярам палітычных рэпрэсій 30–40-х гадоў XX стагодзьдзя» ўстанавілі сёлета ў лістападзе. 14 лістапада прайшла працэдура прыёмкі. Цырымоніі адкрыцьця яшчэ не было.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5