На сайце Petitions.by 17 сьнежня зьявілася пэтыцыя з просьбай перанесьці працоўны дзень зь серады 2 студзеня на «любую іншую суботу». На момант публікацыі пэтыцыю падпісалі больш за 4000 разоў.
«У гэтым годзе Мінпрацы прапанавала зрабіць 2 студзеня 2019 году выходным днём. Ён прыпадае на сераду, і калі 2 студзеня зробяць непрацоўным днём, то беларусаў чакае 4 выходныя дні запар — з 30 сьнежня па 2 студзеня», — сьцьвярджаецца ў пэтыцыі.
Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Паводле пастановы Савету Міністраў ад 15 сьнежня серада 2 студзеня будзе лічыцца працоўным днём.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Маразм і вар’яцтва». Як беларус, які працуе ў Ізраілі, стаў дармаедам на радзіме