Праект бюджэту Рэспублікі Беларусь на 2019 год мае дзьве адметнасьці. Пра гэта перад пачаткам паседжаньня Палаты прадстаўнікоў сказала старшыня пастаяннай камісіі бюджэту і фінансаў Людміла Дабрыніна.
Паводле дэпутаткі, упершыню плянуецца істотнае падвышэньне заробку супрацоўнікаў, занятых ў бюджэтнай сфэры: да канца 2019-га ён будзе ня меншы за 80% ад сярэдняга па краіне.
Другая істотая асаблівасьць — так званы падатковы манэўр Расейскай Фэдэрацыі. Прыбыткі, на якія разьлічвалі беларускія ўлады і ў чым Масква адмаўляе Менску, у праекце бюджэту ня ўлічваюцца. Размова ідзе пра 600 мільёнаў беларускіх рублёў, якія Беларусь не атрымае праз расейскі манэўр. Кошт нафты пры гэтым закладаецца, сыходзячы з 60 даляраў за барэль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея адмовіла Беларусі ў абяцанай кампэнсацыі за нафтавы манэўрЯк удакладніла Людмілы Дабрынінай, даходы бюджэту закладзеныя ў памеры 23,7 мільярда рублёў, выдаткі — 22 мільярды рублёў. Такім чынам, прафіцыт бюджэту складзе 1,7 мільярда рублёў.
Акрамя таго, у 2019 годзе ўзровень інфляцыі ўлады хочуць утрымаць у памеры ня болей за 5%.