З 16 сьнежня на аўтазаправачных станцыях Беларусі цана бэнзіну АІ-95-К5-Эўра складзе 1,54 руб., АІ-98-К5-Эўра — 1,75 руб., ДТ — 1,54 руб. Цана бэнзіну АІ-92-К5-Эўра не зьмяняецца.
Апошні раз цана на паліва павялічвалася 9 сьнежня. Такім чынам гэта 27-ы рост цаны ад пачатку году — на 1 капейку.
«Белнафтахім» тлумачыць, што цана на нафту, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, за сьнежань-студзень гэтага году павялічылася ў адносінах да аналягічнага пэрыяду мінулага года ў даляравым эквіваленце на 27 адсоткаў, у рублёвым — на 37 працэнтаў.
«Зьмяненьне цэнаў на нафтапрадукты працягваецца з мэтай кампэнсацыі выдаткаў НПЗ па набыцьці вуглевадароднай сыравіны», — гаворыцца на сайце канцэрну.