Юрась Губарэвіч пераабраны старшынём праваабаронча-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня «Рух «За Свабоду». За яго прагаласавала большасьць удзельнікаў трэцяй справаздачна-выбарнай канфэрэнцыі арганізацыі. Яна праходзіць сёньня ў Менску, паведамляе БелаПан.
Першым намесьнікам старшыні арганізацыі абраны Алесь Міхалевіч.
Губарэвіч у кастрычніку 2016 года зьмяніў на чале арганізацыі Аляксандра Мілінкевіча, які кіраваў ёю ад заснаваньня ў 2007 годзе.
У адпаведнасьці са статутам задачамі арганізацыі зьяўляюцца: спрыяньне пабудове грамадзянскай супольнасьці і прававой дзяржавы, зацьвярджэньне прынцыпаў свабоды, дэмакратыі і правоў чалавека; спрыяньне забесьпячэньню незалежнасьці і сувэрэнітэту Беларусі, павышэньне яе міжнароднага аўтарытэту.