У Будапэшце другі дзень працягваюцца сутыкненьні з паліцыяй

Тры тысячы чалавек пратэстуюць у вугорскай сталіцы другі дзень запар — супраць зьмены ў законе аб працы, які называюць «рабскім законам».

Ён дазваляе працадаўцам патрабаваць ад працоўных да 400 гадзін звышурочнай працы ў год. Нягледзячы на заклікі да мірнага мітынгу, некаторыя ўдзельнікі акцыі кідалі бутэлькі і іншыя прадметы ў паліцэйскіх. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, двое афіцэраў атрымалі траўмы, таксама паліцэйскія ўжывалі сьлезацечны газ.

Як паведамляе Associated Press, кіраўнік адміністрацыі вугорскага прэм’ера Гэргель Гуляш назваў дэманстрантаў «людзьмі Сораса» і заявіў, што яны прадэманстравалі «адкрытую антыхрысьціянскую нянавісьць».