Лукашэнка назваў спрэчкі ў беларуска-расейскіх стасунках працоўнымі момантамі

Прэзыдэнты Расеі і Беларусі Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка перад паседжаньнем у Маскве

Аляксандар Лукашэнка сустракаецца з расейскімі журналістамі.

Лукашэнка лічыць, што спрэчкі, якія ўзьнікаюць у пытаньні беларуска-расейскага супрацоўніцтва — працоўныя моманты. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з расейскімі журналістамі, перадае БелТА.

«Што тычыцца гарачых падстаў, то якія б іскры ні ляцелі ў спрэчках на самым высокім узроўні, нават не спрабуйце разьдзімаць зь іх полымя. Гэта працоўныя моманты. У стасунках паміж нашымі краінамі яшчэ не было сытуацый, у якіх мы не знайшлі б кампрамісу», — сказаў Лукашэнка.

На саміце Эўразійскага саюзу 6 сьнежня паміж Лукашэнкам і Пуціным узьнікла спрэчка вакол цаны на газ для Беларусі.

13 сьнежня Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы з прэм’ерам Беларусі Сяргеям Румасам нагадаў пра Саюзную дзяржаву Беларусі і Расеі з агульнай валютай, мытняй і судом.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць пагроза, што Расея зламае Лукашэнку», — палітыкі і экспэрты пра ўльтыматум Мядзьведзева