Кіраўнік Вэнэсуэлы абвінаваціў дарадцу Трампа ў падрыхтоўцы перавароту

Нікаляс Мадура

Лідэр Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура абвінаваціў дарадцу прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джона Болтана ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту.

Паводле Мадуры, акрамя зрынаньня вэнэсуэльскага ўраду, Болтан хацеў арганізаваць яго забойства. Прэзыдэнт Венесуэлы сьцьвярджае, што ў нападзе нібыта павінна была ўдзельнічаць група з сямісот наймітаў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гіпэрінфляцыя ў Вэнэсуэле: калі хлеб каштуе больш за мільён

На гэтым тыдні Мадура абвясьціў, што Злучаныя Штаты плянуюць дзяржаўны пераварот у Вэнэсуэле, каб, як ён выказаўся «падарваць дэмакратычную жыцьцё» ў краіне. У верасьні амэрыканскія СМІ паведамлялі, што прадстаўнікі ЗША ў мінулым годзе некалькі разоў сустракаліся з вэнэсуэльскімі вайскоўцамі, якія плянавалі скінуць Мадуру. Змоўшчыкі нібыта прасілі ЗША аб садзейнічаньні, але ў Вашынгтоне вырашылі, што гэта немэтазгодна.

Белы дом не пракамэнтаваў паведамленьне СМІ, заявіўшы толькі, што «працягвае падтрымліваць ідэю мірнага і ўпарадкаванага вяртаньня Вэнэсуэлы да дэмакратыі».

Your browser doesn’t support HTML5

Вэнэсуэла