Google і «Яндекс» сабралі найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі за 2018 год. Найчасьцей у трэндах сустракаюцца расейскія дзеячы, падзеі і мэдыяпрадукты, але не заўжды на першай пазыцыі.
Што найчасьцей «гуглілі»?
Найбольш папулярны пошукавы запыт сёлета — футбольны чэмпіянат сьвету ў Расеі, хакейны чэмпіянат сьвету — на 9-й пазыцыі.
- Асоба году — Стывен Хокінг.
- Фільм году — Багемная рапсодыя.
- Сэрыял году — Мажор 3.
- ТВ-шоў году — Эўравізія-2018.
- Набытак году — аўто.
Што шукалі праз «Яндекс»?
Кампанія «Яндекс» перадала Свабодзе найбольш папулярныя пошукавыя запыты ў Беларусі цягам 1 студзеня-19 лістапада.
- Падзея — Чэмпіянат сьвету ў футболе.
- Асоба — Хабіб Нурмагамэдаў.
- Страта — Іосіф Кабзон.
- Навінка — Huawei P20 Lite.
- Фільм — «Мсьціўцы: Вайна бясконцасьці».
- Сэрыял — «Мажор».
- Тэлешоў — «Холостяк»
- Гульня — Far Cry 5.
- Музыка — Філіп Кіркораў «Цвет настроения синий».