У карцінцы, якую Дзядок апублікаваў у фэйсбуку два гады таму знайшлі «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі».
На актывіста Мікалая Дзядка міліцыя завяла адміністрацыйную справу за допіс у фэйсбуку двухгадовай даўніны. Пратакол на актывіста анархісцкага руху склалі за «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». Пра гэта Мікалай Дзядок паведаміў у сваім акаўнце ў фэйсбуку.
«Пратакол за „дэманстрацыю нацысцкай сімволікі“ у дачыненні да анархіста, за пост у фэйсбуку, ў якім анархіст наяжджае на людзей за тое, што яны фоткаюцца разам з нацыстамі і іх сьцягамі», — зьдзіўляецца Мікалай Дзядок.
Гэта ўжо другі выпадак, калі на Дзядка складаюць адміністрацыйны пратакол за допіс у сацыяльных сетках. Першы раз адміністрацыйную справу завялі з нагоды публікацыі трох карцінак у 2017 годзе, нагода тая ж «дэманстрацыю нацысцкай сымболікі». Тады яго пакаралі штрафам у 245 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анархіста Дзядка затрымалі за «дэманстраваньне нацысцкай сымболікі»Цяпер адміністрацыйную справу ўжо перадалі ў суд, ці была яна разгледжана, пакуль невядома.