Увесну пункты доступу да бясплатнага інтэрнэту зьявяцца на станцыях, якія месьцяцца поруч са спартовымі аб'ектамі, бо там будуць праходзіць Эўрагульні.
Бясплатным Wi-Fi абсталююць дзесяць станцыяў менскага мэтро да канца 2019 году. Увесну, да пачатку Эўрагульняў, яго зробяць на шасьці станцыях: «Пятроўшчыне», «Плошчы Леніна», «Уруччы», «Першамайскай», «Нямізе» і «Аўтазаводзкай», паведамляюць «Минск-новости».
Гэтыя станцыі падключаць першымі, бо яны знаходзяцца поруч са спартовымі аб’ектамі, на пляцоўках якіх будуць праходзіць Эўрагульні.
Да канца 2019-га бясплатны Wi-Fi зьявіцца таксама на станцыях «Акадэмія навук», «Плошча Якуба Коласа», «Маскоўская» і «Каменная горка».
Цяпер у Менску працуе больш за 100 пунктаў зь бясплатным Wi-Fi, у тым ліку на станцыях мэтро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыватная кампанія запусьціла ў Менску бясплатную Wi-Fi-сетку