Жыхарка Бразыліі першая ў сьвеце нарадзіла дзіця пасьля трансплянтацыі маціцы, паведамляе Reuters са спасылкай на мэдычны часопіс The Lancet. Роды прайшлі год таму, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Паводле лекараў, жанчыне спатрэбілася трансплянтацыя, бо сама яна нарадзілася бяз маціцы. Маціцу перасадзілі пасьля сьмерці донаркі — 45-гадовай маці траіх дзяцей, якая памерла ад інсульту. Сама апэрацыя па перасадцы доўжылася каля 10 гадзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь сярод лідэраў у новых выпадках заражэньня ВІЧДоктарка Дані Эйзэнбэрг, якая ўзначальвала гэты праект у бальніцы Сан-Паўлу, кажа, што цяпер зьяўляюцца магчымасьці нарадзіць дзіця ў вялікай колькасьці жанчын розных узростаў. У шмат якіх краінах людзі пакідаюць свае органы ў спадчыну мэдыцыне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларускія лекары ўладкоўваюцца ў Нямеччыне і чаму яны ня вернуцца на радзіму. Тры гісторыіСпэцыялісты апісалі унікальны на сёньняшні дзень выпадак у навуковым часопісе The Lancet. Папярэднія дзесяць экспэрымэнтаў, якія праводзіліся лекарамі ў Чэхіі, ЗША і Турэччыне, не дазволілі нарадзіць пасьля трасплянтацыі.
На момант трансплянтацыі жанчыне было 32 гады. Яна зацяжарала з дапамогай штучнага апладненьня. Дзіця нарадзілася з дапамогай кесарава сячэньня і вагай 2,5 кг. Цяпер дзіцяці ўжо год, яно важыць каля 7,5 кг.