Абанэнцкая плата за гарадзкі тэлефон вырасьце з 2,81 рубля да 3,08 рубля, адпраўка ліста даражэе на 6 капеек.
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю апублікавала на Нацыянальным прававым партале пастанову, згодна зь якой зьмяняюцца тарыфы на гарадзкі тэлефон і паштовыя адпраўленьні.
Дакумэнт набывае моц праз 10 дзён пасьля афіцыйнага апублікаваньня. Дакладную дату павышэньня тарыфаў назавуць неўзабаве
кіраўніцтва РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта».
Напрыклад, абанэнцкая плата за гарадзкі тэлефон вырасьце з 2,81 рубля да 3,08 рубля, адпраўка паштовай карткі ці ліста масай да 20 грамаў даражэе на 6 капеек.
За спараныя тэлефоны, якія маюць розныя нумары, — з 2,28 рубля да 2,49 рубля. Таксама вырастуць тарыфы на перасылку паштовых адпраўленьняў па Беларусі.
Сёньня адпраўка паштовай карткі, ліста ці бандэролі масай да 20 грамаў для фізычных асоб каштуе 42 капейкі.
Пры новых тарыфах яе цана вырасьце да 48 капеек. Поўны сьпіс паслуг, на якія вырастуць тарыфы, можна ўбачыць у апублікаванай пастанове.
Апошні раз цэны на паслугі гарадзкой сувязі і паштовых адпраўленьняў зьмяняліся ў сакавіку 2017 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паліва зноў даражэе. 22-гі раз за год