Відэа акцыі ў прамым эфіры зьявілася ў фэйсбуку Вячаслава Касінерава.
На відэа актывісты Вячаслаў Касінераў і Сяргей Спарыш пакінулі каля фігуры гарадавога пахавальны вянок.
Пазьней у акаўнце Касінерава ў жывой трансьляцыі маладых людзей спрабуе затрымаць супрацоўнік міліцыі.
Пазьней сталі вядомыя імёны іншых затрыманых. Гэта Марына Насенка, Сяргей Нейдах, а таксама анархісты з Расеі — Натальля і яе сябар. Знаёмым затрыманых у Маскоўскім РУУС паведамілі, што заўтра ў абед адбудзецца суд.
Your browser doesn’t support HTML5
Менскі анархіст Вячаслаў Касінераў 12 сакавіка 2018 правёў «дзёрзкую акцыю супраць міліцэйскага бясчынства». Каля цэнтральнага будынка Міністэрства ўнутраных спраў актывісты накінулі пятлю на шыю помніка гарадавому. Касінерава затрымалі і зьмясьцілі пад варту, дзе ён правёў больш за месяц, яму выставіліі абвінавачаньне па артыкуле «хуліганства». У выніку, суд пакараў актывіста штрафам у 105 рублёў.
17 лістапада зьявілася відэа, на якім падлетак Арсені выбачаецца за тое, што даў поўху гарадавому. Публікацыя на Ютуб-канале Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі спарадзіла шмат крытычных камэнтароў у інтэрнэце і мэдыях. Праваабаронцы адзначылі парушэньні закону пры завядзеньні адміністрацыйнай справы на падлетка Арсенія і разьмяшчэньні відэа зь ягонымі выбачэньнямі ў інтэрнэце.
Начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Георгі Яўчар быў зьняты з пасады. Паводле крыніцаў «Нашай нівы», гэта стала вынікам «агулам нездавальняючай работы», а таксама скандальнай гісторыі вакол скульптуры гарадавога ў Менску. Сам жа Яўчар кажа, што самастойна прыняў такое рашэньне і сышоў зь міліцыі «у сувязі з поўнай выслугай гадоў».