Расея мае намер разгарнуць на Месяцы поўнамаштабную базу паміж 2036 і 2040 гадамі, перадае DELFI са спасылкай на РІА «Навіны». Пра гэта гаворыцца ў праекце рашэньня сумеснага пасяджэньня Раскосмасу і рады Расейскай акадэміі навук па космасе.
У дакумэнце адзначана, што поўнамаштабная месяцавая база пачне працаваць у 2036-2040 гадах. Пры гэтым у тэксьце не ўдакладняецца, што будзе сабой уяўляць база.
Раней намесьнік старшыні Савета РАН па космасе Леў Зялёны заяўляў, што на пасяджэньні РАН было прапанавана пабудаваць на паверхні Месяца дзьве астранамічныя абсэрваторыі. Гэтаму будзе папярэднічаць некалькі этапаў: дасьледаваньне з дапамогай аўтаматычных станцый, пілятуемыя палёты і толькі пасьля гэтага стварэньне навуковай інфраструктуры.
Наступным крокам стане дастаўка на Месяц касманатаў. Паводле яго словаў, на Месяцы плянуецца здабываць вадзяны лёд, а зь яго вадарод і кісларод для паліва.