На Алясцы здарыўся землятрус

Губэрнатар Аляскі Біл Уокер 30 лістапада абвясьціў у штаце рэжым стыхійнага бедзтва ў сувязі зь землятрусам. Пра гэта Ўокер паведаміў у сваім твітэры.

«Пасля буйнога землятрусу я апублікаваў заяву аб рэжыме стыхійнага бедзтва, я знаходжуся ў непасрэдным кантакце зь Белым домам» — напісаў Уокер.

Паводле паведамленьня CNN, у 8:30 паводле мясцовага часу адбыўся ўздрыг зямлі магнітудай 7 з эпіцэнтрам непадалёк ад Анкарыдж, сталіцы штату.

Паведамленьняў аб ахвярах на дадзены момант няма.