А яшчэ Вашынгтон заклікае перагледзець падтрымку будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2».
ЗША хацелі б, каб эўрапейскія краіны больш рабілі для дапамогі Ўкраіне ў яе барацьбе з Расеяй за Крым, заявілі ў Дзярждэпартамэнце.
Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Гэзэр Наўэрт таксама сказала, што Вашынгтон хацеў бы, каб Эўропа больш жорстка патрабавала захоўваць санкцыі і перагледзела падтрымку будаўніцтва трубаправоду «Паўночны паток — 2».
«Шматлікія ўрады ўвялі санкцыі ў дачыненьні Расеі за яе дзеяньні ў Крыме, ва Ўкраіне. Але ня ўсе гэтыя санкцыі выконваюцца ў поўным аб’ёме. Гэта адзін з кірункаў, у якім эўрапейскія краіны могуць зрабіць больш», — заявіла Наўэрт.
«Акрамя таго, мы даволі шмат гаварылі аб „Паўночным патоку — 2“», — дадала яна.
Напярэдадні стала вядома, што Эўразьвяз разгледзіць у сьнежні пытаньне пра далейшыя санкцыі супраць Расеі ў сувязі з апошняй эскаляцыяй сытуацыі ў яе канфлікце з Украінай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што трэба ведаць пра канфлікт Украіны і Расеі ў Азоўскім моры