Аляксандар Лукашэнка 27 лістапада падпісаў указ аб узнагароджваньні 134 чалавек.
Паводле ўказу, узнагароды далі «за шматгадовую плённую працу, высокі прафэсіяналізм, узорнае выкананьне службовых абавязкаў, сьмелыя і рашучыя дзеяньні ў абставінах, зьвязаных з рызыкай для жыцьця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаваньне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, разьвіцьцё заканадаўства і парлямэнтарызму, беларускай журналістыкі» і інш.
Каго і чым узнагародзілі?
Ордэн Айчыны ІІІ ступені атрымалі:
- Аляксандар Ільюшчанка — дырэктар Інстытуту парашковай мэталюргіі і генэральны дырэктар Аб'яднаньня парашковай мэталюргіі
- Уладзімер Макей — міністар замежных спраў;
- Віктар Цярэшчанка — генэральны дырэктар ЗАТ «Вітэкс»;
- Уладзімер Шымаў — рэктар БДЭУ.
Ордэн Пашаны атрымалі:
- Ірына Абельская — галоўны ўрач Рэспубліканскага клінічнага мэдычнага цэнтру Кіраўніцтва спраў Прэзыдэнта Беларусі.
- Павал Гутэнка — старшыня Беларускай грамадзкай арганізацыі афіцэраў інжынэрных войскаў;
- Аліна Шрубок — вядучы рэдактар галоўнага выпуску БелТА.
Ордэн Францыска Скарыны атрымаў Генадзь Каралёнак, прафэсар БДЭУ.
Мэдаль «За адвагу» атрымаў Сяргей Куцэнка, былы старшы пажарны часткі № 18 Фрунзенскага райаддзелу па надзвычайных сытуацыях Менску.
Мэдаль «За выратаванае жыцьцё» атрымаў падпалкоўнік Уладзімер Дваяжонаў.
Званьне «Народны артыст Беларусі» атрымала Зоя Белахвосьцік, вядучы майстар сцэны Купалаўскага тэатру.