У сеціве зьявілася песьня з новага альбому Лявона Вольскага. ВІДЭА

Лявон Вольскі, фота Андрэя Давыдчыка

27 лістапада Лявон Вольскі апублікаваў на сваім канале ў Youtube відэакліп на песьнь з новага альбому «Гравітацыя». Песьня мае назву «Зьніклыя людзі».

Новы студыйны альбом пад назвай «Гравітацыя», які мае стаць заключнай часткай трылёгіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016). Канцэртная прэзэнтацыя альбома адбудзецца ў Беларусі.

Праект ужо запісаны ў Вільні нарвэскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам і цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі.

16 лістапада Лявон Вольскі зьвярнуўся па фінансавую падтрымку да сваіх прыхільнікаў, бо каманда мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе з пакрыцьцём выдаткаў на запіс, зьвядзеньне і майстарынг альбому.

У адказ Лявон Вольскі прапануе шмат цікавых лотаў дыяпазонам ад 5 да 5 000 рублёў: гэта і дыскі, і атрыбутыка, і жывапіс, і нават жывы канцэрт. Падрабязьней прачытаць пра лоты і падтрымаць музыкаў можна ТУТ.

На 27 лістапада сабрана 30% ад неабходных сродкаў.