Савет Міністраў Беларусі 26 лістапада зацьвердзіў пастанову аб «парадку папярэдняй ідэнтыфікацыі карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсу, сеткавага выданьня».
Пастанова набудзе моц 1 сьнежня разам з абноўленым законам «Аб СМІ».
У чым сутнасьць?
- Для таго, каб камэнтаваць, трэба будзе ўліковы запіс карыстальніка. Падчас рэгістрацыі такога запісу на інтэрнэт-рэсурсе, будзе абавязковая папярэдняя ідэнтыфікацыя
- У карыстальніцкім пагадньненьні абавязкова будзе папярэджаньне аб недапушчальнасьці разьмяшчэньня карыстальнікам забароненай у Беларусі інфармацыі.
- Каб актываваць ўліковы запіс, будуць дасылаць SMS з кодам на пазначаны пры рэгістрацыі мабільны нумар.
- Карыстальнік можа ў любы час скасаваць карыстальніцкае пагадненьне ў аднабаковым парадку.
- Калі інфармацыя, перададзеная карыстальнікам пры рэгістрацыі, не адпавядае рэчаіснасьці (пра гэта паведамяць «упаўнаважаныя дзяржаўныя органы»), уладальнік рэсурсу мае права скасаваць карыстальніцкае пагадненьне.
- Уласьнік рэсурсу захоўваўвае зьвесткі, атрыманыя пры папярэдняй ідэнтыфікацыі, падчас дзеяньня карыстальніцкага пагадненьня, а таксама год пасьля яе скасаваньня. Таксама ўласьнік рэсурсу абавязаны захоўваць зьвесткі пра IP-адрас прылад карыстальніка, усе зьмены ў рэгістрацыйныя ды іншыя зьвесткі, атрыманыя падчас ідэнтыфікацыі.
Што варта ведаць пра папраўкі ў закон аб СМІ
Палата прадстаўнiкоў 14 чэрвеня прыняла ў другім чытаньні папраўкі ў закон аб сродках масавай інфармацыі. Зьмены набудуць моц з 1 сьнежня.
Дакумэнт утрымлівае шэраг новаўвядзеньняў, у прыватнасьці:
- пашырэньне пераліку інфармацыі, распаўсюджваньне якой забаронена;
- абавязковая ідэнтыфікацыя інтэрнэт-карыстальнікаў;
- абмежаваньне ўдзелу іншаземцаў у беларускай інфапрасторы.
Каго будуць блякаваць і штрафаваць. Мінінфарм патлумачыў абноўлены закон аб СМІ
Кіраўнікі незалежных інтэрнэт-рэсурсаў заяўлялі, што падрыхтаваныя папраўкі ў закон «Аб СМІ» сьведчаць пра жаданьне дзяржавы ўсталяваць больш жорсткі кантроль над мэдыясфэрай.
Прадстаўнікоў мэдыясупольнасьці запрасілі на дапрацоўку зьменаў у закон аб СМІ, але на канчатковы варыянт законапраекту гэта не паўплывала.
Большасьць прапаноў, якія ўносілі праваабаронцы, у законе не былі зафіксаваныя.