Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў назваў інцыдэнт у Керчанскім праліве «адназначнай правакацыяй» Кіева, паведамляе «Інтэрфакс».
Паводле слоў Лаўрова, Украіна парушыла нормы міжнароднага права і стварыла пагрозу для руху караблёў у раёне праліва.
«Парушэньне адбылося, прычым адбылося досыць небясьпечнымі мэтадамі — манэўраваньне ў вузкім праліве, вядома, магло ствараць і стварала пагрозу і рызыку для нармальнага руху судоў па гэтай акваторыі», — заявіў Лаўроў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася відэа тарану ўкраінскага буксіра. ВІДЭАУвядзеньне ваеннага становішча ва Ўкраіне кіраўнік расейскага МЗС назваў спробай Кіева «выруліць» з сытуацыі, «якая насельніцтвам успрымаецца ўсё больш нэгатыўна».
Ён таксама заклікаў краіны Захаду ўтрымаць Кіеў ад абвастрэньня канфлікту.
«Жорстка заклікаем заходніх спонсараў Кіева ўсё-ткі суцішыць тых, хто спрабуе цяпер на ваеннай гістэрыі зарабіць палітычныя балы ў сувязі з надыходзячымі выбарамі ці іншымі падзеямі ва Ўкраіне», — сказаў Лаўроў.