Пераможцам дзіцячай «Эўравізіі-2018» стала Раксана Вэенгель з Польшчы, перадае БЕЛТА. Фінальнае шоу дзіцячай «Эўравізіі-2018» прайшло сёньня ў «Менск-Арэне».
Беларускі канкурсант Даніэль Ястрэмскі з песьняй Time заняў 11-е месца.
За галоўны трафэй конкурсу — Крыштальны мікрафон — змагаліся прадстаўнікі 20 краін. Гэта рэкордная колькасьць за ўсю гісторыю конкурсу.
Упершыню ў Менску «Эўравізія» прайшла ў 2010 годзе.