Слухайце новую частку архіўнага аўдыёраману Сяргея Шупы пра гісторыю Беларускай Народнай Рэспублікі.
Папярэднія часткі кнігі вы можаце паслухаць у адмысловым канале «Падарожжа ў БНР».
0.31 — Місія Крэчэўскага ў Празе
1.15 — Чаму лідэр БНР не хадзіў па міністэрствах Чэхаславаччыны
2.37 — Чым скончылася акцыя Жалігоўскага
3.30 — Маскоўскаму патрыярху спадабаліся прапановы БНР. Што там было
4.24 — Як Максім Гарэцкі трапіў у БНР
5.20 — Што рабіў Кастусь Езавітаў на самай поўначы Беларусі
6.07 — Як зьявіліся маркі Слуцкага збройнага чыну
7.07 — Пра што Ластоўскі пісаў звароты як паэмы
7.45 — Апошні міжнародны форум, на якім БНР ставіла беларускае пытаньне
9.12 — Як «Ластоўскі прадаў Вільню літоўцам»