Слуцкі збройны чын-2018. ФОТА
Прыезд удзельнікаў зь Менску і іншых гарадоў.
Больш за 50 актывістаў зь Менску, а таксама каля дзесяці мясцовых жыхароў правялі ў Слуцку мітынг з нагоды 98-ых угодкаў Слуцкага збройнага чына — узброенай абароны слуцкіх земляў у 1920 годзе.
Акцыя ў Слуцку была дазволеная мясцовымі ўладамі.
Міліцыянты ахоўвалі месца правядзеньня акцыі, але не заміналі ўдзельнікам.
Перад мітынгам актывісты прайшлі па вуліцы Віленскай зь бел-чырвона-белымі сьцягамі пад воклічы «Жыве Беларусь!» і «Слава героям Случчыны!».
У памяць пра загінулых слуцкіх ваяроў прачыталі малітву сьвятары Аўтакефальнай беларускай праваслаўнай царквы.
Моладзь прыехала адзначыць Слуцкі збройны чын-2018
Юрась Губарэвіч, Рыгор Кастусёў і іншыя нясуць вялізны бел-чырвона-белы сьцяг.
Шэсьце ўдзельнікаў да месца мітынгу.
Намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
Удзельнікі прывезьлі на радзіму слуцкіх паўстанцаў шмат бел-чырвона-белых сьцягоў.
Ідэя абароны незалежнасьці сёньняшняй Беларусі стала галоўным матывам ў прамовах на мітынгу ў Слуцку.
Мітынг скончыўся прысягай актывістаў «Маладога фронту», якія толькі ўступілі ў арганізацыю. Гэта адбылося пад вялікім бел-чырвона-белым сьцягам, расьцягнутым над мітынгоўцамі.
Ня ўсе сябры «Маладога Фронту» пагадзіліся паказаць твар. Прычына — магчымыя праблемы дома і на вучобе.
Пасьля першай песьні мясцовая міліцыя забараніла гурту Zanzibar выступаць у масках. Маскі — гэта сцэнічны вобраз гурта.
Гурт Zanzibar.
Лявон Вольскі выступіў з акустычнай праграмай. Больш за 200 чалавек прыйшло ў слуцкі дом культуры, каб паслухаць музыку.
Лявон Вольскі на канцэрце ў гонар 98-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.