Аляксандар Лукашэнка, які 24 лістапада прызначыў Анатоля Сікава старшынём Менскага выканкаму, пералічыў, на што новаму «мэру» Менска трэба зьвярнуць увагу. Гэта карупцыя, II Эўрапейскія гульні, а таксама прэзыдэнцкія і парлямэнцкія выбары.
«Але самае галоўнае — у ўсёй вертыкалі ўлады экзамен — парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. Я гэта ніколі не хаваў і не хаваю. Гэта экзамэн, які мы ўсе будзем здаваць. Мы ня будзем пераважаць над народам і прасоўваць нейкую адну кандыдатуру. Мы павінны падысьці да выбараў так, каб у розумах людзей нават не было альтэрнатывы», — цытуе Лукашэнку БелТА.
Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, натуральна, будуць альтэрнатыўныя кандыдаты ў дэпутаты і прэзыдэнты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шорац зьняты з пасады старшыні Менгарвыканкаму. Яго замяніў былы міністар транспарту«Але яны (народ Беларусі. — БЕЛТА) пры ўсіх недахопах ўлады павінны разумець і ацаніць ўладу станоўча», - сказаў Лукашэнка.