Палітыка Мікалая Статкевіча асудзілі на 5 сутак «за пост у фэйсбуку», дзе ён заклікаў узяць удзел у акцыі «Ланцуг памяці», якая прайшла 29 кастрычніка ля будынку Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Беларусі. Пра гэта сказаў Свабодзе сам Статкевіч.
На момант публікацыі Статкевіч на волі.
Статкевіч атрымаў копію судовага рашэньня 22 лістапада па пошце. Калі адбыўся суд, ён ня ведае. Разам з гэтым палітыка аштрафавалі за ўдзел у дзьвюх вулічных акцыях, агулам на 2000 рублёў. За якія менавіта акцыі аштрафавалі, у дакумэнце не ўдакладняецца, сказаў Статкевіч.
Паводле палітыка, падобныя лісты аб штрафах прыйшлі ягоным паплечнікам і жонцы Марыне Адамовіч, якія бралі ўдзел у вулічных акцыях.
29 кастрычніка ў Менску палітык Мікола Статкевіч правёў акцыю «Ланцуг памяці», прысьвечаную 81 гадавіне «чорнай ночы», калі супрацоўнікі НКВД расстралялі больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: літаратараў, навукоўцаў, дзяржаўных дзеячоў. У акцыі ўзялі ўдзел 16 чалавек, паводле назіральнікаў ControlBY.
Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі
У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што пад іх падпалі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладныя лічбы не вядомыя — КДБ дагэтуль не раскрыла архівы. Беларусы лічацца трэцімі паводле колькасьці ахвяраў рэпрэсіяў у сталінскія часы.
Your browser doesn’t support HTML5
Чаму беларускі рэжым не прызнае сталінскія рэпрэсіі
Асноўнае пра Курапаты
Расстраляныя літаратары. Гісторыя 12 творцаў, забітых 80 год таму
Як унукі і праўнукі шукаюць зьвесткі пра рэпрэсаваных сваякоў
«Баюся ўлады, якая пачне забіваць». Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, распавядае пра рэпрэсіі
Картатэка Сталіна