Кіра Ламейка нарадзілася зь няпростым генэтычным захворваньнем — незавершаным остэагенэзам. Яе бацькі і родны брат здаровыя, а ў Кіры здарылася генэтычная мутацыя.
Косьці ў дзяўчынкі вельмі ломкія, і яна часта ламае рукі і ногі. У свае 7 год яна мае больш за 20 пераломаў рук і ног.
Кіра марыла сама пайсьці ў школу, але шматлікія пераломы не дазвалялі ёй нармальна рухацца. На апэрацыю ў Харватыі сям’я ня мела грошай.
Пасьля выхаду сюжэту на Свабодзе і шырокага розгаласу міжнародны дабрачынны фонд «ЮніХэлп» дапамог сабраць грошы і аплаціць апэрацыю.
1 верасьня 2018 году Кіра Ламейка пайшла ў школу.