Саудаўскі прынц Мухамэд ібн Салман перад забойствам журналіста Джамаля Хашокджы аддаў загад прымусіць яго замаўчаць. Пра гэта са спасылкай на неназваныя крыніцы паведамляе турэцкае выданьне Hurriet Daily News.
Пацьверджаньня гэтай інфармацыі зь іншых крыніц няма.
Салман нібыта аддаў такі загад у тэлефоннай размове. Гутарку перахапіла ЦРУ ЗША. Дырэктар ведамства Джын Хаспэл, як сьцьвярджаецца, расказала пра існаваньне запісу падчас візыту ў Анкару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар абароны Турэччыны: цела забітага журналіста маглі вывезьці ў валізкахКалюмніст газэты Washington Post Джамаль Хашокджы быў забіты ў пачатку кастрычніка ў саудаўскім кансуляце ў Стамбуле. Апошнія гады журналіст выступаў з рэзкай крытыкай палітыкі Эр-Рыяду.
Турэцкія і амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што да забойства Хашокджы можа быць датычнае вышэйшае кіраўніцтва Саудаўскай Арабіі і асабіста насьледны прынц Салман.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савудаўскі пракурор запатрабаваў сьмяротнага пакараньня для абвінавачаных у забойстве журналістаЗША раней ўвялі санкцыі адносна 17 падданых каралеўства, якія, як мяркуецца, уваходзілі ў склад так званай апэратыўнай групы па ліквідацыі Хашокджы.