Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA правядзе буйную праверку ў кампаніях Boeing і SpaceX у сувязі зь відэаролікам, на якім прадпрымальнік Ілан Маск п’е віскі і паліць марыхуану. Пра гэта паведаміла газэта The Washington Post.
Супрацоўнікі агенцтва маюць намер прасачыць, як у карпарацыях арганізаваны працоўны працэс і ці выконваюцца правілы бясьпекі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ілан Маск сыходзіць з пасады кіраўніка Tesla і заплаціць штраф $20 млнУ пачатку верасьня Ілан Маск выступіў у прамым эфіры папулярнага амэрыканскага падкасту The Joe Rogan Experience. Ён абмяркоўваў тэхналёгіі, бізнэс і грамадзтва, ужываючы перад камэрай алькаголь і марыхуану.
Паводзіны прадпрымальніка выклікалі ў кіраўніцтва NASA падазрэньні адносна паводзінаў астатніх супрацоўнікаў SpaceX, якую Маск узначальвае. The Washington Post сьцьвярджае, што Boeing вырашылі праверыць «заадно».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SpaceX запусьціла ў космас спадарожнікі для раздачы «сусьветнага інтэрнэту»Кампаніі SpaceX і Boeing — канкурэнты. Абедзьве карпарацыі выйгралі конкурс NASA на дастаўку астранаўтаў да Міжнароднай касьмічнай станцыі. Прадстаўнік NASA Ўільям Герстэнмаер падкрэсьліў, што людзі павінны быць упэўненыя ў бясьпецы ракет, якія запускаюцца ў космас.