Вадаспады ў Беларусі існуюць. ВІДЭА З ДРОНУ

Your browser doesn’t support HTML5

Кар’ер Мікашэвічы прадпрыемства Граніт, разьмешчанага ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі, з’яўляецца самым вялікім у Эўропе па здабычы прыроднага каменю. Плошча распрацоўкі 683 гектары. Даўжыня складае амаль тры кілямэтры, шырыня – амаль два, а глыбіня дасягае 150 мэтраў. Здабыча граніту ў кар’еры робіцца ўжо 40 гадоў. А каб дабрацца да дна гэтай вялікай ямы патрабуецца праехаць амаль 17 кілямэтраў дарог. У кар’еры даволі вялікі прыток вады, таму на некаторых яго склонах утвараюцца вадаспады.