У момант, калі тэрмін паўнамоцтваў Дональда Трампа набліжаецца да сярэдзіны, ён заявіў, што адносіць сябе да ліку найлепшых амэрыканскіх прэзыдэнтаў, паведамляе «Голас Амэрыкі».
«Я б паставіў сабе пяцёрку з плюсам, — заявіў Трамп у нядзельным інтэрвію тэлекампаніі Fox News. — Ці магу я падняцца вышэй за гэта?»
Пры гэтым у інтэрвію, якое запісвалася ў Белым доме ў пятніцу і выйшла ў эфір у нядзелю, прэзыдэнт ЗША зрабіў рэдкае для яго прызнаньне ў няправільным рашэньні. Ён заявіў, што ў мінулы панядзелак яму варта было б наведаць Арлінгтонскія нацыянальныя могілкі з нагоды Дня вэтэранаў, каб аддаць даніну павагі людзям, якія служылі або служаць цяпер у амэрыканскіх узброеных сілах.
«Азіраючыся назад, я думаю, што мне варта было б гэта зрабіць», — сказаў Трамп інтэрвіюеру Крысу Уолесу.
Прэзыдэнт, які пакуль не наведваў амэрыканскія войскі ў зонах канфліктаў за мяжой, таксама сказаў: «Ідзе плянаваньне некаторых рэчаў. Я гэта зраблю». Пры гэтым ён адмовіўся паведаміць зь меркаваньняў бясьпекі, калі можа адбыцца такі візыт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэмакраты атрымліваюць большасьць у Палаце прадстаўнікоў — папярэднія вынікі выбараў у ЗШАНа прамежкавых выбарах у Кангрэс 6 лістапада дэмакраты, якія знаходзяцца ў апазыцыі, атрымалі кантроль над Палатай прадстаўнікоў упершыню за восем гадоў. Яны таксама перамаглі на выбарах губэрнатараў у прамысловых штатах, якія адыгралі важную ролю ў абраньні Трампа прэзыдэнтам у 2016 годзе.
Нацыянальныя палітычныя апытаньні паказваюць, што 52,9 адсотка амэрыканцаў не ўхваляюць працу Белага дома Трампа, паводле сайту Real Clear Politics. Пры гэтым толькі 43,3 адсотка ўхваляюць дзейнасьць прэзыдэнта.
Аднак Трамп ня лічыць сябе вінаватым у правалах на выбарах, паколькі ягонага прозьвішча ў бюлетэнях не было. Пры гэтым, выступаючы на некалькіх палітычных мітынгах, ён казаў, што выбарнікі павінны былі разглядаць гэтыя выбары як рэфэрэндум аб ягонай палітыцы і працы ў першыя 22 месяцы прэзыдэнцтва.
«Я выйграў Сэнат, і гэта таксама гістарычная падзея, — сказаў Трамп. — Гэта велізарная перамога».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што зьменіцца для Трампа пасьля перамогі дэмакратаў на выбарах у Палату прадстаўнікоўЦяпер аднапартыйцы Трампа, рэспубліканцы, маюць большасьць (51 месца са 100) у Сэнаце, але яны могуць павялічыць яго на два месцы, калі будуць падведзеныя канчатковыя вынікі выбараў двух сэнатараў.
Паводле Трампа, рэспубліканцы таксама «атрымалі велізарныя перамогі» на выбарах губэрнатараў у Джорджыі, Флорыдзе і Агаё, хоць дэмакраты перамаглі на губэрнатарскіх выбарах у іншых штатах, уключаючы Мічыган і Вісконсін, дзе гэтыя пасады займалі рэспубліканцы.
Што тычыцца паражэньняў на выбарах, Трамп сказаў: «Я не балятаваўся. Майго імя не было ў бюлетэнях. Ёсьць людзі, якія не хадзілі галасаваць, таму што мяне не было ў бюлетэнях».
Трамп ужо займаецца плянаваньнем кампаніі за сваё перавыбраньне ў 2020 годзе, у той час як мноства дэмакратаў разважаюць пра тое, ці варта ім дамагацца вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты ад іх партыі, каб стаць апанэнтам Трампа.