Агромністы бел-чырвона-белы сьцяг на матчы з Сан-Марына. ФАТАФАКТ

Беларускія заўзятары паднялі велічэзны бел-чырвона-белы сьцяг на футбольным матчы Сан-Марына – Беларусь 18 лістапада.

Зборная Беларусі па футболе перамагла ў апошнім групавым матчы Лігі нацый УЭФА зборную Сан-Марына на выезьдзе зь лікам 2-0 і заняла першае месца ў сваёй групе. Галы ў беларусаў забілі Станіслаў Драгун і Антон Сарока.

Гэта значыць, што ў наступным цыклі Лігі нацый беларускія футбалісты будуць гуляць ў лізе С – гэта на прыступку вышэй, чым цяперашняя найніжэйшая ліга D, дзе Беларусь у сваёй групе спаборнічала з камандамі, Люксэмбургу, Малдовы І Сан-Марына.

Зборная таксама трапіла ў плэй-оф Лігі нацый, дзе будзе змагацца за выхад на чэміпіянат Эўропы 2020 году. Патэнцыйныя супернікі беларусаў – Грузія, Косава і Македонія.