Слуцкі гарвыканкам дазволіў шэсьце і мітынг памяці антысавецкага паўстаньня 1920 году.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адзін з заяўнікаў акцыі Віталь Амяльковіч.
Збор удзельнікаў пачнецца аб 11 гадзіне. Пасьля кароткага шэсьця на гарадзкім стадыёне адбудзецца мітынг.
Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстаньне — спроба ўзброенай абароны незалежнасьці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і сьнежні 1920 году. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна зь мясцовых сялян, аказвалі супраціў савецкім войскам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як студэнты ўплывалі на лёс Беларусі