Студэнтка паспрабавала выйсьці з БРСМ

Your browser doesn’t support HTML5

У інтэрнэт трапіў аўдыёзапіс размовы студэнткі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту з дэканам улікова-эканамічнага факультэту Ўладзімерам Беразоўскім. На аўдыё чуваць, як дэкан не ўхваляе намеру студэнткі выйсьці з шэрагаў праўладнага Беларускага рэспубліканскага саюзу моладзі.