Лявон Вольскі зьвярнуўся па фінансавую падтрымку да сваіх прыхільнікаў.
Паводле яго, завяршаецца праца над новым студыйным альбомам пад назвай «Гравітацыя», які мае стаць заключнай часткай трылёгіі, распачатай дыскамі «Грамадазнаўства» (2014) і «Псыхасаматыка» (2016). Канцэртная прэзэнтацыя адбудзецца ў Беларусі.
Праект ужо запісаны ў Вільні нарвэскім саўндпрадусарам Снорэ Бэргерудам і цяпер знаходзіцца на завяршальнай стадыі. Аднак каманда мае патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе з пакрыцьцём выдаткаў на запіс, зьвядзеньне і майстарынг.
У адказ Лявон Вольскі прапануе шмат цікавых лотаў дыяпазонам ад 5 да 5 000 рублёў: гэта і дыскі, і атрыбутыка, і жывапіс, і нават жывы канцэрт.
Падрабязьней прачытаць пра лоты і падтрымаць музыкаў можна ТУТ.