У аддзеле культуры Гарадзенскага райвыканкаму сайту Tut.by пракамэнтавалі сытуацыю з музычнай школай безь сьвятла ў аграгарадку Падлабенье. Чыноўнікі запэўніваюць: цяпер дзеці займаюцца ў памяшканьні мясцовай бібліятэкі, а пэдагог, якая расказала аб праблеме з электрычнасьцю ў музычнай школе, працягвае працаваць.
У музычнай школе вёскі Падлабеньне Горадзенскага раёну дзеці ад пачатку чвэрці займаліся безь сьвятла. Калі фатаздымкі ўроку пры ліхтарыках трапілі ў сеціва, настаўніцы загадалі напісаць заяву аб звальненьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я два дні на леках». Настаўніцу музычнай школы, дзе дзеці займаліся безь сьвятла, звольніліСёньня заняткі сталі праходзіць у бібліятэцы, ужо пры электрычнасьці.
«15 лістапада дадзены пэдагог была запрошаная на Савет аддзелу культуры, дзе патлумачыла ў пісьмовым выглядзе свае паводзіны з нагоды фотаздымка, зробленага ёю ў вечаровы час сутак. Цяпер вырашаецца пытаньне аб прыцягненьні да адказнасьці вінаватых асоб. На дадзены момант настаўнік працягвае працаваць і весьці заняткі ў памяшканьні сельскай бібліятэкі», — гаворыцца ў афіцыйным адказе аддзела культуры Гарадзенскага райвыканкаму парталу TUT.BY.
У аддзеле культуры райвыканкаму пацьвердзілі, што настаўнік працягвае працаваць у музычнай школе, а зь ёй была «толькі праведзеная гутарка».
— Звальняць пэдагога ніхто не зьбіраецца. На яе ніхто ня ціснуў. Мы проста тлумачылі сытуацыю, — кажа галоўны спэцыяліст аддзелу Аксана Грынцэвіч.